Хорас Ўолпал "Замак Отранта"/ Мэры Шэлі "Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй"

Хорас Ўолпал

Кніга ўлучае два класічныя ангельскія творы — “Замак Отранта” Хораса Ўолпала (1717 — 1797), гатычная аповесць, што заклала асновы жанру, і “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (1797 — 1851), адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман. Абодва гэтыя творы ўводзяць чытача ў свет загадкавага і дзівоснага, аднак у кожнага з двух творцаў — свой арсенал сродкаў для стварэння вусцішнай атмасферы. Рэдактары кнігі — Антон Францішак Брыль і Ганна Янкута. Мастачка — Кацярына Дубовік.


Змест

 

Гатычная традыцыя Хораса Ўолпала і Мэры Шэлі

Ганна Бутырчык

Хорас Ўолпал

Замак Отранта

Пераклала Ганна Янкута

Мэры Шэлі

Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй

Пераклала Марына Дзергачова

Каментар

Ўолпал, Х., Шэлі М. Замак Отранта : аповесць / Хорас Ўолпал ; пер. з англ. Г. Янкуты ; Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй : раман / Мэры Шэлі ; пер. з англ. М. Дзергачовай ; прадм. Г. Бутырчык. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 368 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; Бібліятэка часопіса "ПрайдзіСвет" "PostScriptum").