Тадэвуш Далэнга-Мастовіч "Знахар"

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч

“Знахар” — польскі бестселер 1937 года. Меладраматычны раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча апавядае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад іменем Антонія Касібы трапляе парабкам на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сябе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898 — 1939) — польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які нарадзіўся на Глыбоччыне. Аўтар сямнаццаці папулярных раманаў і некалькіх кінасцэнараў. На беларускую мову перакладзены ўпершыню. Гэтае выданне — вынік творчага эксперыменту, які меў на мэце даследаваць магчымасці калектыўнага перакладу.

На беларускую мову раман пераклалі Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута.

Набыць кнігу можна тут: http://kniharnia.by/catalog/zamezhnaya_litaratura/znakhar/

Далэнга-Мастовіч, Т. Знахар / Т. Далэнга-Мастовіч // Пер. М. Казлоўская, М. Пушкіна, М. Шода і Г. Янкута [Электронная кніга]. — Мінск: “Логвінаў”, 2016.

ISBN 978-609-8147-63-6