Говард Філіпс Лаўкрафт "Кліч Ктулху"

Говард Філіпс Лаўкрафт

Говард Філіпс Лаўкрафт — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі. Лаўкрафт стварыў міфы Ктулху, у якіх вусціш нязведанага суседнічае з фантасмагарычнымі апісаннямі выдуманых старажытных гарадоў, багоў і артэфактаў. Перакладчыкі апавяданняў — Уладзіслава Гурыновіч, Павел Донаў і Алесь Кудраўцаў. Мастачка — Кацярына Дубовік.

 

Змест

 

Алхімік. Пераклаў Павел Донаў

Склеп. Пераклаў Павел Донаў

Палярыс. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Каты Ултара. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Ньярлатхатэп. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Чужаніца. Пераклаў Алесь Кудраўцаў

Музыка Эрыха Зана. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Што прыносіць поўня. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Герберт Ўэст, рэаніматар. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Ганчак. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Стоены жах. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Пацукі ў сценах. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Фэст. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Кліч Ктулху. Пераклаў Павел Донаў

Натуршчык Пікмана. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

Істота ў святле поўні. Пераклала Уладзіслава Гурыновіч

 

Лакўрафт, Г. Ф. Кліч Ктулху : апавяданні / Говард Філіпс Лаўкрафт ; пер. з англ. У. В. Гурыновіч, П. П. Донава, А. Ю. Кудраўцава. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 280 с. — (Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”).