Артур Конан Дойл "Знак чатырох"

Артур Конан Дойл

У кнізе пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”. Першую з іх на беларускую мову пераклала Кацярына Маціеўская, другую — Ганна Янкута. Аповесці “Эцюд у пунсовым” (1887) і “Знак чатырох” (1890) — першыя творы пра дэтэктыва Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ўотсана, у якіх можна прачытаць не толькі пра экзатычныя злачынствы, але і пра абставіны знаёмства герояў у 1881 годзе, іх звычкі і сумесны побыт на Бэйкер-стрыт 221б, а таксама пра тое, што прымусіла сяброў у 1887 годзе раз’ехацца. Дзеянне ў першым творы часткова адбываецца ў мармонскай супольнасці ў штаце Юта, у другім — у Індыі і на Андаманскіх астравах. Дзве гэтыя аповесці ўводзяць чытача ў прыдуманы Дойлам свет крымінальных загадак віктарыянскага Лондана. Абодва творы выходзяць па-беларуску ўпершыню.

Змест

Эцюд у пунсовым
Пераклала Кацярына Маціеўская
 
Знак чатырох
Пераклала Ганна Янкута
 
Каментар

 У афармленні вокладкі “Знаку чатырох”, распрацаванай мастачкай Марыяй Мухінай, выкарыстаны фотаздымак 1902 года, на якім выяўлены генерал-губернатар Індыі Джордж Керзан з жонкай Мэры верхам на слане. Набыць кнігу можна тут: https://januskevic.by/catalog/mast_lit/3666/, а таксама ў шэрагу іншых кнігарняў.

Дойл, А. К. Знак чатырох : аповесці / Артур Конан Дойл ; пер. з анг. К. Маціеўскай, Г. Янкуты. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 272 с. — (Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”).