Тадэвуш Далэнга-Мастовіч "Знахар"

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч

“Знахар” — польскі бестселер 1937 года. Меладраматычны раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча апавядае пра выбітнага варшаўскага хірурга, прафесара Рафала Вільчура, які пасля страты памяці і шматгадовых бадзянняў пад іменем Антонія Касібы трапляе парабкам на млын у мястэчку на Браслаўшчыне, дзе нечакана выяўляе ў сябе невытлумачальную здольнасць лячыць людзей.
Чытаць цалкам

Артур Конан Дойл "Нататкі пра Шэрлака Холмса"

Артур Конан Дойл

Вялікія дэтэктывы, як і вялікія злачынцы, заўсёды вяртаюцца: хоць гэты свет недасканалы, дабро несумненна мусіць перамагчы зло, хай сабе і цаной падзення ў Райхенбахскі вадаспад. Шэрлак Холмс — гэта першы супергерой, і таму цана, якую ён мусіць заплаціць за спакой на зямлі, адпаведная. Але хай чытач загадзя не расстройваецца: усе вялікія дэтэктывы ўрэшце вяртаюцца. Вернецца і гэты.
Чытаць цалкам

Вільгельм Гаўф "Казкі"

Вільгельм Гаўф

Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут адбываюцца забойствы і выкраданні, а помста і злыя чары сустракаюцца не радзей, чым падарожжы і цудоўныя выратаванні. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў ХІХ стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў. Кніга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альманахах — за 1826, 1827 і 1828 гады, прычым першы з альманахаў быў перакладзены для гэтага зборніка цалкам. Большасць змешчаных у кнізе перакладаў друкуецца ўпершыню.
Чытаць цалкам

Падарунак на Каляды

Падарунак на Каляды

У калядны час здараецца шмат цудаў, і вясёлых, і страшных. Жывых наведваюць прыбышы з іншага свету, несучы ім вестку пра наступныя дні. Дзед Мароз раздае дзецям і дарослым падарункі, галоўнае — не забыцца адчыніць фортку і павесіць боцік. І ўсё ж Каляды — свята трошачкі сумнае. Бо для таго, каб пачалося нешта новае, нешта старое мусіць скончыцца.
Чытаць цалкам

Артур Конан Дойл “Прыгоды Шэрлака Холмса”

Артур Конан Дойл “Прыгоды Шэрлака Холмса”

Шэрлаку Холмсу, гэтаму міфічнаму персанажу новага часу, які дагэтуль не дае спакою пісьменнікам, рэжысёрам і сцэнарыстам, не трэба нічога тлумачыць. Ён адразу бачыць, колькі ў вас дзяцей, што ў вас скралі і ці можна вас назваць шчаслівым. Не ва ўсіх гісторыях з гэтай кнігі расследуюцца заблытаныя злачынствы, але Шэрлак Холмс ведае: часам нават за простай справай стаіць сапраўдная таямніца, і разабрацца з ёй будзе не прасцей, чым з самым загадкавым забойствам…
Чытаць цалкам

Оскар Ўайлд “Саламея”

Оскар Ўайлд “Саламея”

Ад самага пачатку “Саламею” Оскара Ўайлда пераследуюць чуткі, спрэчкі і неверагодныя ўяўленні, якіх ледзь не больш, чым тых, што хаваюць ад вачэй асобу яе аўтара. З перайначанай біблейскай легенды п’еса зрабілася іншай легендай, амаль міфам, які немагчыма патлумачыць адназначна. Адзіную праўду, нават калі яна існуе, ужо наўрад ці знойдзеш, затое чытач вольны выбраць любую версію міфа на свой густ.
Чытаць цалкам

Вусцішны пакой

Вусцішны пакой

Ніколі не ведаеш, што чакае цябе за наступным паваротам: выпадковы мінак, які раптам выявіцца Ктулху, ці нейкі іншы цуд, вусцішны і чароўны. Прыгожае ад страшнага часта аддзяляе ўсяго адзін крок, які і робіць містычная, магічная і гатычная літаратура. Чалавека заўсёды вабіла дзівоснае і жахлівае — бо часам толькі халодны пот і мурашкі на скуры сведчаць пра тое, што ты яшчэ жывы...
Чытаць цалкам

Злачынства, сэр!

Злачынства, сэр!

“Так, у нас тут, безумоўна, забіваюць. Ну, і крадуць усё, што кепска ляжыць альбо старанна ахоўваецца: дыяменты, лісты, партсігары, галёшы і грошы. А яшчэ ў нас смяюцца — бо, як гэта ні парадаксальна, нават забойства можа зрабіцца крыніцай добрага настрою. Прынамсі для чытача”.
Чытаць цалкам

Эдгара По “Маска Чырвонае Смерці”

Эдгара По “Маска Чырвонае Смерці”

У зборнік Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці» ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы — адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры — і жахлівыя апавяданні («арабескі»), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка — творы, што паказваюць «бацьку дэтэктыву» зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По — «Паэтычны прынцып» і «Філасофія кампазіцыі». Абсалютная большасць змешчаных у зборніку перакладаў друкуецца ўпершыню.
Чытаць цалкам